BE RU EN

Над беларускай Нараччу з'явілася «Вока Саўрона»

  • 3.05.2024, 9:24

Што гэта было?

Карыстальнікі сацсетак учора ўвечары пачалі актыўна дзяліцца фатаграфіямі незвычайнага свячэння, якое з'явілася на небе пасля 22:00.

Незразумелую касмічную з'яву назіралі над Нараччу, Менскам і ў іншых гарадах Беларусі.

«Я ледзь не ўпала, калі павярнулася і ўбачыла гэта», - напісала ў адной з сацыяльных сетак аўтарка відэа. Іншы відавочца дадаў:

«Вока Саўрона ўважліва глядзіць на з'едлівыя падкусы насельнікаў каментаў…»

«Напэўна, пачатак атамнай вайны будзе выглядаць гэтак жа», — выказаў меркаванне ў адказ на незвычайнае свячэнне яшчэ нехта з беларусаў.

Напраўду нічога звышнатуральнага ў гэтым не было. Незвычайнае свячэнне гэта ўсяго толькі ракета SpaceX. Увечары 2 траўня над Беларуссю і некаторымі рэгіёнамі Расеі заўважылі палёт незвычайнага «воблака вока» - гэта праца рухавікоў ракеты SpaceX, якая за 1,5 гадзіны да гэтага стартавала з касмадрома «Вандэнберг» у ЗША, распавялі ў тэматычнай супольнасці астраномы-аматары.

Апошнія навіны